У Беларусі забароняць піва ў пластыкавых бутэльках вялікай ёмістасці
13- 14.12.2024, 20:02
- 12,240
Стала вядома, калі забарона набудзе моц.
Забарона на продаж піва ў пластыкавых бутэльках вялікай ёмістасці ў Беларусі набудзе моц з 1 студзеня 2026 года. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
У папярэдняй версіі Правілаў продажу асобных тыпаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання забараняўся продаж піва мацункам да 7% у ёмістасцях большых за 2 л.
Праз год аналагічную забарону ўвядуць і на продаж піва ў пакунку большым за 1,5 л. Але пры гэтым юрыдычныя асобы і ІП, якія не рэалізавалі піва або слабаалкагольныя напоі мацункам да 7% да 1 студзеня 2026-га, атрымаюць права гандляваць гэтай прадукцыяй да заканчэння тэрміну яе прыдатнасці.