Расейцы кінулі на штурмы незвычайны транспарт
3- 14.12.2024, 17:35
- 11,114
Але ўкраінскія ваяры хутка ператварылі яго ў попел.
Расейцы працягваюць штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў на Запарожскім кірунку. На адзін з такіх штурмаў акупанты кінулі незвычайны транспарт.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на камандзіра Нацгвардыі Аляксандра Піўненку ў Telegram.
Ён адзначыў, што акупанты спрабавалі атакаваць пазіцыі Сіл абароны на старым легкавым аўтамабілі "Жыгуль" і гольф-кары. Аператары аэравыведкі брыгады "Спартан" выявілі гэты манеўр ворага.
Пасля гэтага да працы далучыліся байцы з роты супрацьтанкавых кіраваных ракет (рСТКР) Нацыянальнай гвардыі, артылерысты і аператары FPV-дронаў.
«Жыгуль і гольф-кар, якія акупанты спрабавалі выкарыстаць для «штурму», ператварыліся ў попел, а пяхота была ліквідаваная», - адзначыў Піўненка.