«Вайна закончыцца да канца года»: Гардон анансаваў рэзанансныя падзеі
25- 14.12.2024, 17:00
- 23,116
Новая зброя Украіны ўсё зменіць.
Украінскі журналіст і ваенна-палітычны аглядальнік Дзмітрый Гардон падзяліўся ўласным прагнозам наконт заканчэння вайны.
Як заявіў Гардон падчас размовы з журналістам Славам Вардам, вайна Расеі супраць Украіны нібыта закончыцца ўжо да канца гэтага года. Як перакананы журналіст, акупанты адыдуць на рубяжы да вялікага ўварвання.
«Я цалкам упэўнены, што гарачая фаза вайны закончыцца да канца года... Гаворка ідзе аб выхадзе Украіны на межы 23 лютага 2022 года. Цяпер мне скажуць: «Ну, ты і даў!». Не, я проста ведаю, пра што я гавару. І на іншае кіраўніцтва Украіны не пагодзіцца», - заявіў Гардон.