27 снежня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі суд пакінуў без змен прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк

7
Гомельскі суд пакінуў без змен прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

У калоніі ў палітычнай зняволенай моцна пагоршылася здароўе.

Учора Гомельскі абласны суд разглядаў апеляцыйную скаргу на чарговы прысуд актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк. Калегія з трох «суддзяў» (сярод іх Аляксандр Піскуноў) пакінула прысуд без змен, піша «Берасцейская вясна».

Гэта ўжо трэці прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк паводле арт. 411 за нібыта «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Паліну Шарэндк-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў следчы ізалятар.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін

За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» моцна пагоршылася здароўе. У палітычнай зняволенай знайшлі хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках