27 снежня 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зурабішвілі на маршы пратэсту зрабіла першую заяву пра «новага прэзідэнта» Грузіі

20
Зурабішвілі на маршы пратэсту зрабіла першую заяву пра «новага прэзідэнта» Грузіі
САЛАМЭ ЗУРАБІШВІЛІ

«Ніхто нікога не выбіраў».

Дзейная прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі з'явілася на пратэсце ў Тбілісі. Яна зрабіла першую заяву пасля абвяшчэння экс-футбаліста Міхаіла Кавелашвілі «новым прэзідэнтам» Грузіі

Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».

Зурабішвілі выйшла да ўдзельнікаў маршу маці, родныя якіх былі затрыманыя грузінскімі сілавікамі. Яна падзякавала ўдзельнікам акцыі пратэсту, якія не прызнаюць легітымнасць прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся ў парламенце.

«Нічога няма. Ніхто нікога не выбіраў. Нічога не адбылося», – сказала прэзідэнтка.

Раней Саламэ Зурабішвілі заявіла, што не прызнае вынікаў выбараў і не збіраецца пакідаць сваю пасаду.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках