«Пуцін пабаіцца ляцець, ён непрыхаваны баязлівец»
9- 14.12.2024, 14:46
- 11,990
Палітолаг ацаніў заяву спецпрадстаўніка ЗША ў справах Украіны.
Спецыяльны прадстаўнік ЗША ў справах Украіны Кіт Келаг заявіў, што вайна можа закончыцца ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў. Ён бачыць гэта такім чынам, што Дональд Трамп запросіць у Вашынгтон Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага для прамых перамоваў.
Сустрэча прэзідэнтаў у ЗША малаверагодная. Такім меркаваннем з «24 Каналом» падзяліўся палітолаг Ігар Рэйтэровіч, адзначыўшы, што перамовы могуць адбывацца з удзелам прадстаўнікоў краінаў.
«Я перакананы, што Пуцін проста можа пабаяцца туды ляцець, бо ён адкрыты баязлівец. З аднаго боку, для яго было б прыемна прыехаць у Злучаныя Штаты, але ён пагодзіцца паехаць толькі, калі будуць умовы, якія яго задаволяць», – сказаў палітолаг.
Зрэшты, мы спадзяемся, што такіх умоваў не будзе. А што тычыцца перамоваў, то хоць Кіт Келаг кажа пра прэзідэнтаў Расеі і Украіны, але малаверагодна, што яны сядуць за адзін стол. Вядома, пытанне вайны павінны абмяркоўваць лідары дзяржаваў, але спачатку могуць сабрацца прадстаўнікі.
«Я не ўяўляю, што мы ўбачым падпісанне нейкага дакумента Зяленскім і Пуціным. З вялікай імавернасцю, гэта будуць рабіць зусім іншыя людзі. Таксама бярэм да ўвагі, што гэта не мірная дамова, якая прызнаецца двума бакамі», – дадаў Ігар Рэйтэравіч.
Зразумела, што пакуль Украіна не верне свае тэрыторыі, то ніякай дамовы быць не можа. А падпісанне прадстаўнікамі Украіны і Расеі дакумента аб перамір’і або прыпыненні актыўнай фазы баявых дзеянняў магчымае. Але для гэтага не трэба ляцець у Вашынгтон, можа быць трэцяя краіна.