Атака ГУВ на Краснадар: Знішчаны самалёт Су-30 і тры лакаматывы
6- 14.12.2024, 14:29
- 27,358
Украінская выведка паказала вынікі на відэа.
Украінскія выведнікі правялі паспяховую аперацыю ў Краснадарскім краі Расеі. Атрымалася спаліць Су-30 і вывесці з працы тры лакаматывы акупантаў.
Пра гэта паведамляе ГУВ.
«14 снежня ў горадзе Крымск Краснадарскага краю Расеі проста на аэрадроме згарэў варожы знішчальнік Су-30», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, 13 снежня разбуральны пажар у горадзе Краснадар вывеў з працы тры расейскія чыгуначныя лакаматывы.
«Названыяя ваенныя аб'екты агрэсар выкарыстаў у злачыннай вайне супраць Украіны», – адзначылі ва ўкраінскай выведцы.