Лукашэнка выкраў яшчэ дзесяць украінскіх дзяцей з акупаванага Данецка
9- 14.12.2024, 14:12
- 8,104
Фонд Талая прывёз іх у Беларусь.
Дзесяць дзяцей з самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» наведалі Астрашыцкі Гарадок (Менская вобласць) на запрашэнне фонду паралімпійца Аляксея Талая, вынікае з інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва «Менск-Навіны», піша выданне «Позірк».
У матэрыяле дзеці названыя «выхаванцамі грамадскай арганізацыі “Дэльфіны”» – узначаленай Вольгай Волкавай данецкай структуры, якая супрацоўнічае з акупацыйнымі ўладамі.
Сцвярджаецца, што мэта паездкі – «двухтыднёвае аднаўленчае лячэнне», прычым некаторыя з дзяцей «прайшлі ўжо паўторны курс».
Паводле інфармацыі медыя, візіцёры былі ў «клініцы». Верагодна, размова пра Рэспубліканскую дзіцячую лякарню медыцынскай рэабілітацыі.
У «канцы змены» дзеці, як паведамляецца, «падрыхтавалі канцэрт для іншых пацыентаў клінікі і гасцей», на якім прысутнічаў аташэ амбасады РФ Эльдар Ешаліеў.
Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага крымінальнага суду (МУС) Фадзі эль-Абдала 9 кастрычніка паведаміў, што нягледзячы на тое, што Беларусь не далучылася да Рымскага статуту МУС, рэжым Лукашэнкі можа быць змушаны да адказнасці за датычнасць да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый.