В У Крыме знайшлі сакрэтную базу расейскіх РЛСнашли секретную базу российских РЛС
3- 14.12.2024, 13:53
- 5,300
Яна знаходзіцца каля Еўпаторыі.
У часова акупаваным Крыме агент партызанскага руху Атэш зафіксаваў расейскую базу радыёлакацыйных сістэмаў у пасёлку Уютнае каля Еўпаторыі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні партызанскага руху Атэш у Telegram.
Паводле звестак партызанаў, на тэрыторыі воінскай часці размешчаны РЛС 5Н84А і Абарона-14, якія забяспечваюць маніторынг паветранай прасторы і перадачу звестак на камандныя пункты для аператыўнага рэагавання на пагрозы.
«Гэты аб'ект выконвае важную ролю ў кантролі над паветранай прасторай над Чорным морам і каардынацыі ваенных аперацый акупантаў. Знішчэнне гэтай базы стане адчувальным ударам для расейскіх акупантаў і дазволіць Сілам абароны Украіны больш эфектыўна наносіць удары па ваенных аб'ектах рашыстаў у Крыме», – гаворыцца ў паведамленні партызанаў.
Адзначаецца, што агенты партызанскага руху неаднаразова праводзілі выведку гэтай базы і перадавалі звесткі Сілам абароны Украіны.
«Вынікам стаў паспяховы ўдар па аб'екце 4 студзеня 2024 года. Мы прадаўжаем назіраць за гэтым аб'ектам – ягонае поўнае знішчэнне неўнікнёнае», – падкрэслілі яны.