26 снежня 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта інструмент сур'ёзнага ціску на Пуціна»

5
«Гэта інструмент сур'ёзнага ціску на Пуціна»

Эксперт расказаў, як еўрапейскія войскі маглі б істотна дапамагчы Украіне.

У Францыі высунулі ідэю стварыць міратворчы ваенны кантынгент, які пасля заканчэння вайны мог бы быць ва Украіне. Еўрапейскія войскі маглі б заняць так званую «шэрую зону».

Палітолаг Мікалай Давідзюк расказаў «24 Каналу», што Эмануэль Макрон запэўніў Украіну ў падтрымцы, нават калі яе не будзе з боку ЗША. Бо ён разумее ўсю небяспеку ў выпадку перамогі Расеі.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што цяпер дапамога Украіне каштуе мільярды, але калі Украіна саступіць і Пуцін пойдзе далей, то гэта будзе каштаваць трыльёны. Таму падтрымка нашай краіны захаваецца.

Цяпер агучваюць розныя варыяцыі, як усё можа адбыцца. Калі гаворым пра міратворчую місію пасля заканчэння вайны, тады гэта азначае стварэнне «шэрай зоны», будуць акупаваныя тэрыторыі і неакупаваныя.

«Пакуль няма разумення, які мандат будзе мець міратворчая місія. Ці будуць байцы мець зброю, як будуць дзейнічаць і ў чым іх можна задзейнічаць. Але ў любым выпадку нават размовы пра заходнія войскі маюць свой уплыў.

Гэта інструмэнт ціску на Пуціна. Макрон сказаў пра ўвядзенне войскаў, а нам важна “схапіць” гэты мэсэдж, каб ён не знікаў з заходніх СМІ, каб электарат жыў з такой думкай і магчымасцю яе рэалізаваць», – адзначыў палітолаг.

Ён дадаў, што еўрапейскія вайскоўцы маглі б істотна дапамагчы Украіне ў небе. Напрыклад, калі б да нас накіравалі пілотаў, тады не давялося б чакаць некалькі гадоў, пакуль нашы байцы праходзяць навучанне.

«Самалёты маглі б стаяць, напрыклад, у Польшчы, Румыніі ці краінах Балтыі, але пілоты адтуль узляталі і збівалі б ракеты. Гэта магла б быць сапраўды нядрэнная калабарацыя», – падкрэсліў Мікалай Давідзюк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках