27 снежня 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ даведалася важную інфармацыю пра салдатаў КНДР у Курскай вобласці

10
ГУВ даведалася важную інфармацыю пра салдатаў КНДР у Курскай вобласці

Украінская выведка расказала, да чаго іх рыхтуюць.

Верагодна, у найбліжэйшы час войскі КНДР пачнуць штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. Падрыхтоўка да гэтага ўжо вядзецца.

Пра гэта паведамляе ГУВ.

Паводле звестак выведнікаў, камандаванне падраздзяленняў паўночнакарэйскага войскаў у РФ атрымала загад увайсці ва ўзаемадзеянне з сумежнымі расейскімі падраздзяленнямі, якія вядуць баявыя дзеянні ў Курскай вобласці.

«Верагодна, што правадыры дзяржавы-агрэсаркі ў найбліжэйшы час задзейнічаюць салдатаў КНДР у непасрэдным вядзенні штурмавых дзеянняў. На днях яны атрымалі дадатковыя запасы харчавання», – адзначылі ў ГУВ.

Акрамя таго, як дадаюць у выведцы, 13 снежня падраздзяленні КНДР прывялі ў стан гатоўнасці і загадалі чакаць далейшых указанняў, а частку асабовага складу войскаў утоена перакідваюць да лініі фронту цывільнымі грузавікамі, якія знешне нагадваюць аўтамабілі дастаўкі вады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках