26 снежня 2024, Чацвер, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я небагаты чалавек, але да гэтага не прыніжуся»

81
«Я небагаты чалавек, але да гэтага не прыніжуся»

Беларусы спрачаюцца праз расейскага рытэйлера, які заваёўвае наш рынак.

Беларуска абурылася ў TikTok водгукамі некаторых землякоў пра тавары ў крамах нізкіх коштаў «Святлафор». Маўляў, людзі мяркуюць, што якасць прадукцыі там горшая, таму і каштуе яна танней. Але дзяўчына перакананая, што падобныя гандлёвыя сеткі – выратаванне. Яна прайшлася з камерай паміж стэлажамі з таварамі, паказала асартымент і пракаментавала яго. Ролік набраў больш за 2000 каментароў: некаторыя гледачы салідарныя з аўтаркай, але ёсць і тыя, хто «ў “Святлафор” ні нагой», піша «Люстэрка»«Люстэрка».

@malina87live #тикток#рек#беларусь#декрет ♬ оригинальный звук - Malina87

– Адна знаёмая сказала мне, што ў «Святлафоры» тавары набываюць толькі бамжы. Што? «Святлафор» дакладна такая самая крама, у якой прадаюцца тыя самыя тавары, якія мы набываем з вамі ў іншых крамах, але з іншымі коштамі, – адзначыла аўтарка роліка.

Дзяўчына прайшлася па сеткавай краме і паказала, што і за колькі там прадаецца. Яна заўважыла, што на многія тавары кошты там ніжэйшыя, чым у іншых крамах.

– Вось, напрыклад, дзіцячы сок з нармальным тэрмінам прыдатнасці, такі самы мы набываем і ў іншых месцах. Навошта пераплачваць? Тым больш што я цяпер не працую, таму трэба лічыць грошы, перш чым аддаваць.

Блогерка адзначыла, што яна не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб набываць прадукты ў «Святлафоры», хоць сама гэтага не робіць. Але яна мяркуе, што, перш чым браць нешта ядомае, трэба паглядзець на склад, маўляў, якія прэтэнзіі могуць быць у чалавека да якасці, калі ён бярэ не смятану, а «смятанны прадукт».

Ціктокерка паведаміла, што яна ўвесь час набывае ў гандлёвай сетцы сурвэткі для чысткі салона аўтамабіля, і яны ёй вельмі падабаюцца. Таксама задаволеная жаночымі гігіенічнымі пракладкамі, і асабліва іх коштам – 3 рублі за пачак. Акрамя таго, беларуска набывае ў «Святлафоры» побытавую хімію, гелі для душа, мыла, асвяжальнікі паветра, іншыя тавары для дому, кніжкі для дзіцяці і іншае.

– Няўжо вы думаеце, што яны кардынальна адрозніваюцца якасцю ад тых, якія вы набудзеце ў іншай сетцы? Упэўненая, што не, яны такія самыя, толькі там яны прадаюцца з іншымі коштамі. Ну чым адрозніваецца сродак для мыцця вокнаў за рубель з хвосцікам ад іншага? Мне ўсё роўна, якім мыць шкло.

У свой візіт у краму дзяўчына планавала набыць пральны парашок. Пры гэтым яна мяркуе, што ўсе яны аднолькава эфектыўныя. Праўда, пры мыцці белай бялізны яна дадае адбельвальнік або выбірае больш доўгі рэжым мыцця.

Блогерка паведаміла, што раней яна набывала недарагія свяцільні мужу для працы ў гаражы. Яны функцыянуюць нармальна, але аўтарка сказала, што лепш пры набыцці такіх тавараў захоўваць чэк – у выпадку няспраўнасці яго можна вярнуць, бо гарантыя дзейнічае.

У каментарах пад ролікам некаторыя людзі пагадзіліся: таварамі і коштамі ў «Святлафоры» яны задаволеныя. Але значная частка гледачоў дыскаўнтар захейцілі.

Вось некаторыя водгукі карыстальнікаў TikTok:

«А ў якой краме натуральны прадукт, хоць бы адзін назавіце? Банальна ўзяць сок са “Святлафора” і “Капеечкі” – склад аднолькавы. Пра мясныя ўвогуле маўчу».

«Выдатная сетка. Гэта не крама, а склад, таму танней. Аднолькавы тавар завозяць і ў іншыя сеткі, для іх спецыяльна не рыхтуюць».

«Прадукты там усе нізкай якасці, а кансервацыю ўвогуле нельга ўжываць. Але кожны робіць свой выбар. Калі вам падабаецца, то гэта ваша справа».

«Яны проста эканомяць на стэлажах і афармленні крамы, за гэты кошт і кошт ніжэйшы, а так усё аднолькава».

«Гэтыя чуткі пускаюць камерсанты, якім “Святлафор” кошты збівае. Усё там тое самае, у мяне жонка – таваразнаўца, кажа, што пастаўшчык адзін, мясакамбінат адзін».

«Я згодная пра паперу для прыбіральні, пракладкі і іншае – гэта можна браць у “Святлафоры”. Але прадукты – прабачце. Я адзін раз набыла, а потым скарміла іншым».

«Лепш менш есці, але карміць сваю сям'ю якаснымі прадуктамі».

«Ні ў якім разе мясное там не браць!»

«Я працую на складзе марожанага. Тавар адгружаю з аднаго паддона, што на “Святлафор”, што ў іншую краму. У нас фабрыка не фасуе спецыяльна для гэтай сеткі».

«Прадукты не такія. У мяне сястра ў мясной кампаніі працуе, для “Святлафора” і “Маяка” яны робяць спецыяльна іншую каўбасу, з адкідаў. Нават дзіцячае харчаванне там браць нельга».

«Я небагаты чалавек, але да “Святлафора” не прыніжуся. Мая сям'я есць нармальныя прадукты».

«Увесь час набываю там, проста я ведаю, што можна браць, а што – не. Мая маці там набывае. Але мы далёка не бамжы. Я – ІП, і кватэра, і машына ёсць».

Сетку крамаў нізкіх коштаў «Святлафор» заснавалі ў 2009 годзе. На сайце кампаніі адзначана, што іх гандлёвыя пункты спачатку з'явіліся ў Расеі, у Беларусі яны працуюць з 2017 года. Паніжэнне прайсу магчымае дзякуючы зніжэнню выдаткаў: мінімальнаму афармленню гандлёвай залы, невялікай колькасці персаналу, спрошчанай выкладцы прадукту. Сетка працуе наўпрост з заводамі-вытворцамі.

«Святлафор» і ў 2024 годзе прадаўжае адчыняць новыя крамы ў Беларусі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках