У Грузіі праходзяць выбары прэзідэнта з адзіным кандыдатам
14- 14.12.2024, 10:41
- 11,046
Пратэстоўцы ўжо збіраюцца ля будынка парламента.
У Грузіі ў суботу, 14 снежня, пачаліся выбары прэзідэнта, якія дзейная лідарка краіны Саламэ Зурабішвілі называе нелегітымнымі. Адзіны кандыдат – ветэран футболу Міхаіл Кавелашвілі.
Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».
14 снежня калегія выбарнікаў абірае прэзідэнта краіны. Адзіны кандыдат – ветэран футболу Міхаіл Кавелашвілі. Ягоную кандыдатуру абраў старшыня партыі Грузінская мара, пракрамлёўскі мільярдэр Бідзіна Іванішвілі.
Упершыню ў гісторыі Грузіі прэзідэнта выбірае не насельніцтва, а выбарчая калегія.
Паралельна ля будынка парламента Грузіі збіраюцца спаборнікі Грузінскай мары. Таксама дзейная прэзідэнтка Зурабішвілі з'явілася на тэрыторыі ў парламента і накіроўвалася да прэзідэнцкай рэзідэнцыі.
Паблізу грузінскага парламента ўжо мабілізаваны спецназ і дадатковыя падраздзяленні сілавікоў. У Палацы парламента Грузіі дзейнічае жоўты ўзровень бяспекі – уваход наведвальнікаў абмежаваны.
12 снежня апазіцыйныя партыі Грузіі заявілі, што не прызнаюць прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца 14 снежня. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве партый Кааліцыя за перамены, Адзінства – Нацыянальны рух, Моцная Грузія і Гахарыя за Грузію.
Парламент Грузіі прызначыў прэзідэнцкія выбары на 14 снежня. Упершыню яны павінны прайсці непрамым шляхам – галасаваць будзе не народ, а выбарчая калегія, якая складаецца з 300 чалавек – усіх чальцоў парламента Грузіі і найвышэйшых прадстаўнічых органаў самаабвешчаных Абхазскай і Аджарскай «рэспублік».
Інаўгурацыя прэзідэнта павінна адбыцца 29 снежня.
У Грузіі ўжо 14 дзён прадаўжаюцца мітынгі праз адмову ад еўраінтэграцыі. Найбольшая актыўнасць акцыяў пратэсту прагназуецца бліжэй да суботы, 14 снежня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў.