27 снежня 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Аргенціны атрымае італьянскае грамадзянства

4
Прэзідэнт Аргенціны атрымае італьянскае грамадзянства
ХАЎЕР МІЛЕЙ

Аргентынскі лідар мае права на яго праз паходжанне.

Італія мае намер даць грамадзянства прэзідэнту Аргенціны Хаўеру Мілею, вядомаму сваімі лібертарыянскімі поглядамі і сяброўскімі стасункамі з прэм'еркай краіны Джорджыяй Мелані.

Пра гэта піша Il Post.

Італьянскае грамадзянства Мілей павінен атрымаць увечары ў пятніцу, 13 снежня, у рамках свайго візіту ў Італію.

Аргентынскі лідар мае права на яго праз паходжанне: бабуля і дзядуля Мілея мігравалі ў Аргентыну з Калабрыі ў пачатку ХХ стагоддзя, і ён часта згадваў пра гэты факт у публічных выступах.

Гэтую інфармацыю, паводле звестак СМІ, атрымалася пацвердзіць дакументальна. Мілей, да таго ж, мае добрыя стасункі з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджыяй Мелані, не ў апошнюю чаргу праз ідэалагічную блізкасць.

Як піша Il Post, для Мелані гэтая пастанова таксама з'яўляецца дыпламатычным крокам, накіраваным на ўмацаванне сувязяў з Аргенцінай і пошукам новых рынкаў збыту тавараў – на фоне магчымых тарыфаў ЗША пасля прыходу да ўлады Дональда Трампа.

Італьянскае грамадзянства таксама атрымае малодшая сястра Мілея Карына, якая працуе ягонай галоўнай палітычнай дарадцай.

Хаўер Мілей не будзе першым прэзідэнтам Аргенціны з падвойным грамадзянствам. Маўрысіа Макры, які займаў гэтую пасаду з 2015 да 2019 года, таксама мае італьянскі пашпарт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках