27 снежня 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўпершыню правёў тэхналагічную Стаўку

5
Зяленскі ўпершыню правёў тэхналагічную Стаўку
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Абмеркавалі абарону неба.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 13 снежня, правёў першую сустрэчу тэхналагічнай Стаўкі. Ключавой тэмай стала абарона неба ад ракетаў і дронаў расейцаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Telegram.

Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што тэхналагічная Стаўка – гэта спецыяльны фармат ўкаранення інавацый, якія неабходныя для абароны краіны. Удзел бяруць навукоўцы і вытворцы зброі, распрацоўнікі тэхналагічных ідэяў для Сілаў абароны.

Таксама на сустрэчы прысутнічаюць неабходныя камандзіры і прадстаўнікі войска, выведкі і сілаў бяспекі.

Ён адзначыў, што ўдзельнікі сустрэчы тэхналагічнай Стаўкі абмеркавалі ключавую задачу – абарону неба. Гэтае пытанне прадугледжвае супрацьдзеянне расейскім «Шахедам» і ракетам.

«Ужо адбылася доўгая і даволі падрабязная размова ў гэтых пытаннях, ёсць ужо першыя контуры таго, якім чынам можам дадаткова ўзмацніць нашу абарону», – расказаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, на наступнай тэхналагічнай Стаўцы павінны быць прапанаваныя канкрэтныя ідэі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках