27 снежня 2024, Пятніца, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія паляўнічыя і рыбакі абвясцілі ўнікальную акцыю перад святамі

3
Літоўскія паляўнічыя і рыбакі абвясцілі ўнікальную акцыю перад святамі

Маламаёмасным падораць дзічыну і рыбу.

Літоўскія паляўнічыя і рыбакі бязвыплатна перададуць маламаёмасным дзічыну і рыбу. Паводле словаў дырэктара Літоўскага таварыства паляўнічых і рыбакоў Лайманаса Даўкшы, гэта першы выпадак у гісторыі краіны, калі паляўнічыя і рыбакі правядуць падобную акцыю, піша DELFI са спасылкай на партал madeinvilnius.lt.

«Асобныя ініцыятывы былі не раз, але адзіную акцыю ў маштабах усёй краіны да гэтага часу не праводзілі. Гэта першы раз, калі па дапамогу могуць звярнуцца ўсе, хто мае патрэбу з любога рэгіёну Літвы. Для гэтага мы аб'ядналі ўсіх паляўнічых і рыбакоў, яны падораць мяса і рыбу тым, хто мае ў гэтым патрэбу», – сказаў ён.

«Паляўнічыя і рыбакі хочуць падзяліцца сваёй здабычай і парадаваць тых, у каго вялікія святы могуць быць больш сумнымі. Гэта не проста дзічына, гэта акт чалавечнасці і дабрыні, які парадуе тых, хто мае патрэбу. Давайце разам падорым дзічыну / рыбу і клопат тым, у каго няма дастатку, бо Каляды – час, калі ўсе мы можам зрабіць свет крыху лепшым», – сказаў Даўкша.

Паводле ягоных словаў, па падарункі ахвотныя могуць звярнуцца ў раённыя аддзяленні таварыства (кантакты на www.lmzd.lt) або ў групе сацыяльных сетак Medžiotojaidalinasi. Дзічыну і рыбу даставяць або ў раённыя аддзяленні або на дом. Даўкша сказаў, што акцыя прадоўжыцца да канца года. Паводле звестак апошняга апытання Baltijos tyrimаi, у лістападзе 2024 года ў Літве 15% жыхароў сказалі, што ім не стае грошай на тавары першай неабходнасці (ежу і адзенне). У ліку маламаёмасных (прыбыткі на сям'ю да 1200 еўра на месяц) такіх было 36%, у ліку людзей, старэйшых за 50 гадоў – 22%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках