27 снежня 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня беларусаў не будуць пускаць у ГЦ і кавярні з жывёламі

37
З 1 студзеня беларусаў не будуць пускаць у ГЦ і кавярні з жывёламі

У новым законе прапісаныя і іншыя новаўвядзенні.

З 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пачынаюць дзеянне асобныя палажэнні закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі».

Сярод іншага, уладальнікі жывёлаў не змогуць прыводзіць або прыносіць жывёлаў-кампаньёнаў за выключэннем сабак-павадыроў у гандлёвыя цэнтры, дзе прадаюць прадукты харчавання, а таксама ў кавярні, рэстараны, бары.

У законе прапісаная і норма чыпавання жывёлаў. У абавязковым парадку гэта павінны рабіць заводчыкі або гадавальнікі жывёлаў да продажу, а вось уладальнікі жывёлаў – на жаданне.

Акрамя таго, уладальнікам сабак загадана хадзіць на шпацыр з імі з пакецікамі і неадкладна прыбіраць экскрыменты сваіх свойскіх жывёлаў. Выключэнне – уладальнікі сабак-павадыроў.

Таксама забараняецца прадаваць сабак, якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальніка, небяспечных сабак асобе, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках