26 снежня 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

3
Журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі
ІГАР КАРНЕЙ

З улікам новага прысуду палітвязень выйдзе на волю толькі ў кастрычніку 2026 года.

Асуджанага раней на 3 гады калоніі журналіста Ігара Карнея прысудзілі да яшчэ 8 месяцаў зняволення, піша «Радыё Свабода».

Новы суд над журналістам, які ўжо адбывае пакаранне ў мясцовай калоніі, распачаўся 11 снежня ў Шклове.

Карнея абвінавачвалі паводле 411 артыкуле КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»). Журналісту прызначылі пазбаўленне волі ў дадатак да раней прызначанага пакарання. Судзіў Ігара Карнея Аляксандр Тараканаў.

У 2023 годзе Карнея асудзілі паводле ч. 3 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») на 3 гады пазбаўлення волі. Затрымалі яго ў ліпені 2023 года.

Адбываць пакаранне Ігара Карнея адправілі ў калонію № 17 у Шклове. Вядома, што там яго каралі штрафным ізалятарам, а з лета 2024 года змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), дзе ізалююць тых зняволеных, якія нібыта не сталі на шлях выпраўлення.

Ігару Карнею 1 студзеня споўніцца 57 гадоў. Ён шмат пісаў на тэмы гісторыі і краязнаўства Беларусі, вядомы таксама як трэвэл-блогер.

З улікам новага прысуду Ігар Карней выйдзе на волю толькі ў кастрычніку 2026 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках