27 снежня 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаванай Луганскай вобласці паралізаваны рух на дарогах

4
У акупаванай Луганскай вобласці паралізаваны рух на дарогах

У ЦНС назвалі прычыну.

На часова акупаваных тэрыторыях Луганскай вобласці паралізаваны рух аўтатранспарту. Не толькі ў буйных гарадах, але і на аўтадарогах па-за населенымі пунктамі.

Пра гэта паведамляе сайт Цэнтра нацыянальнага супраціву (ЦНС).

Са звестак інфармацыйнага рэсурсу, вынікам гэтага сталі дзве прычыны. Снегаачышчальныя машыны набытыя на грошы Крамля, пра якія дае справаздачу гаўляйтар Дзяніс Пушылін, у большасці выпадкаў закупленыя на «паперы».

У той жа час той транспарт, які ёсць, няма магчымасці эксплуатаваць для ачысткі дарог з-за адсутнасці кіроўцаў. Прычына праблемы не змянілася - работнікаў ЖКГ часова акупаваных тэрыторый Украіны мабілізавалі ў войска РФ. Акрамя таго, тым работнікам, якія засталіся, не выплачваюць заробак.

«Вярнуць акупаваныя тэрыторыі Украіны да нармальнага цывілізаванага жыцця можа кожны, хто будзе дапамагаць Руху супраціву Сіл спецыяльных аперацый УСУ вызваляць нашу зямлю ад ворага», - дадалі ў ЦНС, заклікаўшы інфармаваць аб месцазнаходжанні варожых пазіцый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках