27 снежня 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смаргоні 20-гадовая дзяўчына станчыла ў міліцэйскай форме

22
У Смаргоні 20-гадовая дзяўчына станчыла ў міліцэйскай форме

Да яе прыйшлі сілавікі.

Сілавікі працягваюць шукаць у TikTok ролікі, якія іх крыўдзяць. Напярэдадні прыйшлі да жыхаркі Смаргоні, якая танчыла ў міліцэйскай форме. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.

“20-гадовая жыхарка Смаргоні надумала падняць свае прагляды ў TikTok. Паненка не прыдумала нічога лепшага, чым надзець міліцэйскую куртку, фуражку і пад песню пусціцца ў скокі. Не паспеў ролік патрапіць на прасторы інтэрнэту, як па гора-ціктокерку прыехалі супрацоўнікі міліцыі. На пытанне, чаму яна была ў форме, ціктокерка адказала, што гэтае відэа патрэбнае ёй для папулярнасці ў сацсетцы”, — гаворыцца ў паведамленні (стылістыка паведамлення сілавікоў захавана).

Дзяўчыне паведамілі, што за нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення асобай, якая не мае на гэта права, пагражае штраф да дваццаці базавых адзінак (да 800 рублёў).

Сілавікі адзначылі, што ў дзяўчыны "адміністратыўка і прыстойны штраф". Які менавіта штраф выпісалі жыхарцы Смаргоні, не паведамляецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках