27 снежня 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганебныя ўцёкі з Сірыі: войскі РФ п'юць і займаюцца марадзёрствам перад эвакуацыяй

13
Ганебныя ўцёкі з Сірыі: войскі РФ п'юць і займаюцца марадзёрствам перад эвакуацыяй

Сірыйскія паўстанцы са свістам праводзяць расейцаў-уцекачоў.

Расея пачала маштабную эвакуацыю сваіх войск і вайсковай тэхнікі з тэрыторый Сірыі. Салдаты з аддаленых рэгіёнаў краіны сцягваюцца на ваенна-марскую базу ў Тартусе і авіяцыйную базу ў Хмейміме, піша “Дыялог.UA”.

Са звестак ГУВ, чаканне эвакуацыі суправаджаецца традыцыйным для расейцаў п'янствам і марадзёрствам, што ўжо выклікае абурэнне сярод мясцовага насельніцтва і радуе сірыйскіх паўстанцаў.

У Сеціве з'явілася відэа, на якім сірыйскія апазіцыйныя байцы са свістам выпраўляюць выправаджваюць расейскіх салдат. Паўстанцы, відавочна атрымліваючы асалоду ад моманту, пасвістваюць ім услед, фіксуючы гэта на камеру.

Паводле звестак выведкі, эвакуацыя расейскіх войскаў праводзіцца па паветры і моры:

Ваенна-транспартная авіяцыя: штодня паміж Хмеймімам і расейскімі аэрадромамі курсуе 4-5 самалётаў, якія дастаўляюць як вайскоўцаў, так і абсталяванне.

Марскі транспарт: у кірунку сірыйскага порта "Тартус" рухаюцца караблі ВМФ Расеі, уключаючы дэсантныя судны "Іван Грэн" і "Аляксандр Астракоўскі".

Цяпер яны знаходзяцца ў Нарвэжскім моры, іх праход праз Ла-Манш чакаецца праз некалькі дзён. Акрамя таго, задзейнічаны сухагрузы Sparta і Sparta II, якія выйшлі з Балтыйска і Санкт-Пецярбурга.

Іх мэтай таксама з'яўляецца транспартаванне вайсковай тэхнікі, якая больш не спатрэбіцца расейскім войскам у Сірыі.

Прычыны адступлення

Вайсковая разведка зазначае, што расейская эвакуацыя звязана з немагчымасцю ўтрымліваць свае пазіцыі на сірыйскай тэрыторыі.

Абмежаваныя рэсурсы і рост супраціву сірыйскіх паўстанцаў робяць знаходжанне акупацыйнага кантынгенту невыгодным.

Камандуючы расейскім кантынгентам генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко распарадзіўся адрамантаваць тэхніку, вывезеную з Сірыі, каб яна магла быць задзейнічана на іншых кірунках.

Аднак у мясцовых крыніц сумневы, што абсталяванне, якое не раз было ў баях, атрымаецца эфектыўна аднавіць. Сыход расейскіх войскаў з Сірыі стаў сімвалічным: замест дэманстрацыі "велічы" расейскага войска - канфуз і хаос.

Адсутнасць дысцыпліны, марадзёрства і зрыў аперацый падрываюць рэшткі рэпутацыі РФ на міжнароднай арэне.

Тым часам сірыйскія паўстанцы, адчуваючы паслабленне акупантаў, працягваюць кпіць з войска, якое сыходзіць, здымаючы іх ганебныя ўцёкі з тэрыторый, якія тыя абяцалі “ўтрымліваць любой цаной”.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках