Пад Віцебскам выратавалі з ямы двух маленькіх шчанюкоў
6- 10.12.2024, 21:31
- 4,728
Відэа.
Супрацоўнікі МНС выратавалі шчанюкоў, якія апынуліся ў яме ў вёсцы Косава пад Віцебскам і прасядзелі там суткі. Давялося капаць, паведамілі ва ўстанове.
Жыхарка вёскі Косава Віцебскага раёна 10 снежня паведаміла ў МНС, што недалёка ад яе дома ў яму праваліліся два шчанюкі. Жанчына не змагла дастаць іх сама.
«Прыбыўшы на месца і ацаніўшы абстаноўку, супрацоўнікі МНС знялі верхні пласт зямлі і дасталі шчанюкоў», – расказалі ва ўстанове.
Шчанюкі былі вельмі напалоханыя – паводле словаў мясцовай жыхаркі, яны правялі ў яме блізу сутак. Жанчына забрала выратаваных жывёлінаў да сябе.
Як узнікла глыбокая вузкая яма і як там апынуліся два шчанюкі, не паведамляецца.