Лукашэнка баіцца паўтарыць лёс Асада
40- 10.12.2024, 21:07
- 23,688
Дыктатар назваў падзеі ў Сірыі ўрокам для Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Барысаў пракаментаваў падзеі ў Сірыі, дзе да ўлады прыйшлі паўстанцы, а дыктатар Башар Асад пакінуў пасаду і паляцеў у Маскву.
Лукашэнка заявіў, што канфлікт у Сірыі – урок для Беларусі.
«Там такі замес, што гэта толькі пачатак, мне падаецца, а цяпер пачнецца барацьба за ўладу. У Сірыі ідзе барацьба асноўных гульцоў сусветных», – сказаў дыктатар.