27 снежня 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША апублікаваў статыстыку адмоў беларусам у выдачы амерыканскіх віз

11
Дзярждэп ЗША апублікаваў статыстыку адмоў беларусам у выдачы амерыканскіх віз

Ёсць добрыя навіны.

Адсотак адмоў грамадзянам Беларусі ў выдачы амерыканскіх кароткатэрміновых віз прыкметна знізіўся ў параўнанні з паказчыкамі мінулага года, вынікае са звестак Дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Доля адмоў беларусам у выдачы віз катэгорый B1 і B2 (дзелавыя паездкі і турызм) у 2024 фінансавым годзе, гэта значыць, з 1 кастрычніка 2023 да 30 верасня 2024 года, склала 28,79%. У папярэднім годзе яна была вышэйшай - 32,8%.

Зрэшты, цяперашні паказчык усё адно горшы, чым у папярэднія гады: у 2022 фінансавым годзе адмову ў выдачы амерыканскай візы атрымалі 26,05% беларусаў, у 2021-м - 16,81%, у 2020-м - 27,01%, у 2019-м - 21,93%.

Калі параўнаць сітуацыю з адмовамі з суседзямі Беларусі, то ў іх паказчыкі наступныя: Латвія - 7,67%, Літва - 21,04%, Польшча - 10,99%, Расея - 38,56%, Украіна - 33,45%.

Калі браць постсавецкія краіны, дык радзей, чым беларусам, у выдачы візы ЗША адмаўляюць толькі грамадзянам краін Балтыі і Азербайджана (21,46%).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках