27 снежня 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўлады Сірыі папярэдзілі пра пераслед афіцэраў войска Асада

4
Новыя ўлады Сірыі папярэдзілі пра пераслед афіцэраў войска Асада

Разам з тым яны абвясцілі амністыю прызыўнікам войска дыктатара.

Кіраўніцтва «Хаят Тахрыр аш-Шам» паабяцала пераследаваць «ваенных злачынцаў» зрынутага рэжыму Башара Асада, паведамляеa target="_blank" href=https://www.ft.com/>Financial Times.

FT адзначае, што менавіта падкантрольныя Ахмеду аш-Шараа, вядомаму таксама як Абу Мухамед аль-Джулані, паўстанцы фактычна ўзначалілі рух супраць Асада і менш чым за два тыдні захапілі большую частку Сірыі.

Як піша FT, паўстанцы пагражаюць «прыцягнуць да адказнасці» ў тым ліку афіцэраў войска і службаў бяспекі, якія, паводле іх звестак, маюць дачыненне да катаванняў, і маюць намер патрабаваць выдачы «ваенных злачынцаў» ад краін, у якія яны ўцяклі.

У той жа час, як адзначае газета, яны ўжо абвясцілі амністыю для прызыўнікоў, якія служылі ў войску Башара Асада. Прычына ў тым, што зараз паўстанцы імкнуцца ўмацаваць свой кантроль над Сірыяй на фоне боязі, што змена рэжыму ў Дамаску можа справакаваць рэгіянальную нестабільнасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках