У менскім рэкламным агенцтве AdPlanes прайшоў ператрус
2- 10.12.2024, 18:20
- 4,112
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
У менскім рэкламным агенцтве AdPlanes, якое раней называлася Vondel, прайшоў ператрус. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, кіраўніцтва кампаніі на працу не з'явілася, а ў супрацоўнікаў падчас ператрусу правяралі мабільныя тэлефоны на наяўнасць «экстрэмісцкіх» падпісак.