27 снежня 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выставілі на продаж кватэру, дзе жыў беларускі класік Кандрат Крапіва

8
У Менску выставілі на продаж кватэру, дзе жыў беларускі класік Кандрат Крапіва

Менавіта тут ён напісаў дзве апошнія п'есы.

Чатырохпакаёвую кватэру, у якой жыў беларускі класік Кандрат Крапіва, выставілі на продаж. Менавіта тут ён напісаў дзве апошнія п'есы. І з усіх адрасоў, якія змяніў пісьменнік за жыццё, на гэтым доме вісіць мемарыяльная дошка ў ягоны гонар, піша Realt.

Гэтую дзявяціпавярховую сталінку каля станцыі метро «Акадэмія навук» вы напэўна ведаеце. На першым паверсе там зараз крама «Краўт» і салон жырандоляў. А з сярэдзіны 60-х на трэцім паверсе ў гэтым доме жыў беларускі пісьменнік Кандрат Крапіва разам з сям'ёй.

Хоць гэты адрас быў не адзіным за ўсё жыццё класіка, мемарыяльная дошка вісіць менавіта на гэтым доме. Яшчэ Кандрат Атраховіч (гэта сапраўднае прозвішча Крапівы) паспеў пажыць на вуліцы Губернатарскай (сёння гэта Леніна), на Свярдлова каля стадыёна «Дынама» (але гэты дом быў разбураны ў першыя дні вайны), у Старажоўцы і на праспекце Незалежнасці, 12.

Дарэчы, у тым самым доме і на тым самым паверсе жыў і сын Кандрата Крапівы.

Кондрат Крапива родился в 1896 году и умер в 1991.

Кандрат Крапіва нарадзіўся ў 1896 годзе і памёр у 1991 годзе.

- Стала гучалі размовы пра мастацтва. Калі гаворка заходзіла пра жывапіс, пачыналіся спрэчкі: бацька бараніў Кандзінскага і Малевіча, а дзед - Рэпіна і Сярова. Але духоўная прастора ўсё адно заставалася маналітнай, — успамінала атмасферу ўнучка пісьменніка Алена Атраховіч. - Дзед любіў, калі мы збіраліся ўсе разам за круглым сталом пад абажурам. У такія моманты ён, відаць, адчуваў сябе зусім шчаслівым.

Менавіта ў гэтай кватэры Кандрат Крапіва напісаў дзве свае апошнія п'есы – “Брама неўміручасці” і “На вастрыі”.

У кватэры Кандрата Крапівы чатыры пакоі. Яе агульная плошча складае 107 квадратаў, жылыя з іх 80. Прыцягвае ўвагу метраж гасцёўні – больш за 35 квадратаў. Тут два шырокія акны, а на падлозе ляжыць паркет.

У яшчэ адным пакоі таксама два акны. У трэцяй - панарамнае шкленне. У кватэры дзве лоджыі з выглядам на двор.

Санвузел у кватэры раздзельны. Плошча кухні - 8 квадратаў.

Каштуе такая кватэра з гісторыяй 155 тысяч даляраў. Метр выходзіць 1 443 даляры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках