Bild расказала, дзе можа пасяліцца Асад
12- 10.12.2024, 14:13
- 11,532
Захад патрабуе прыцягнення ўцекача-дыктатара да адказнасці.
Сірыйскі дыктатар Башар Асад, які пасля падзення свайго рэжыму ўцёк у Маскву, магчыма, паселіцца ў элітным раёне Масква-сіці, дзе ягоныя сваякі валодаюць нерухомасцю.
Аб гэтым паведамляе нямецкая газета Bild.
Адзначаецца, што сям'і Асада належыць больш за 20 элітных аб'ектаў нерухомасці ў Маскве агульным коштам больш за 30 мільёнаў даляраў.
Акрамя таго сям'я Асада шчыльна звязаная з Расеяй - старэйшы сын дыктатара Хафез скончыў аспірантуру ў Маскве, а ягоная маці Асма прысутнічала на выпускной цырымоніі ў сталіцы РФ.
Пры гэтым міжнародная супольнасць працягвае патрабаваць прыцягнення Асада да адказнасці за злачынствы ягонага рэжыму, аднак аналітыкі лічаць, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, якога самога шукае МУС, не пойдзе на гэты крок.