Лукашысты здрадзілі Асаду
17- 10.12.2024, 11:49
- 12,608
Беларускі рэжым перастаў падтрымліваць дыктатара-ўцекача.
Лукашысты адхрысціліся ад падтрымкі сірыйскага дыктатара Башара Асада.
«Так, безумоўна, за развіццём падзей у Сірыі мы ўважліва назіраем. Хоць і не з'яўляемся зацікаўленым гульцом у рэгіёне і ніякім чынам не ўмешваемся ва ўнутраныя справы», - сказала прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Яна таксама выказалася пра «прыязны сірыйскі народ», хаця тыдзень таму МЗС выказала падтрымку «прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, ураду і народу брацкай Сірыі» ў сувязі з «атакамі тэрарыстычных фармаванняў у правінцыях Алепа і Хама».