Расейскія вайскоўцы сабатуюць загады камандзіраў у Херсонскай вобласці
1- 10.12.2024, 10:51
- 6,964
Акупанты ламаюць лодкі і здаюць каардынаты баз УСУ.
Сярод расейскіх вайскоўцаў расце колькасць выпадкаў сабатажу, накіраванага на пазбяганне адпраўкі на штурм выспаў у дэльце Дняпра. Акупанты ламаюць лодкі і здаюць каардынаты баз УСУ.
Пра сабатаж у расейскім войску распавёў партызанскі рух «АТЭШ».
«Салдаты наўмысна ламаюць маторы, прабіваюць гумовыя лодкі і нават перадаюць каардынаты Сілам абароны Украіны аб размяшчэнні лодачных баз і запасаў паліва. Вядома, што ў 126-й асобнай брыгадзе берагавой абароны УС РФ зафіксаваныя тры службовыя расследаванні, звязаныя з сабатажам», - гаворыцца ў паведамленні.