26 снежня 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Світан: Расейцы патрапілі ў «пастку» на «трасе смерці»

2
Світан: Расейцы патрапілі ў «пастку» на «трасе смерці»
РАМАН СВІТАН

Ва УСУ ёсць поспехі ў Курскай вобласці.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць прасоўвацца ў Курскай вобласці РФ - у раёне населенага пункта Паграбкі, дзе праходзіць траса на Льгоў. Пра гэта ў каментары «24 Каналу» расказаў вайсковы экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

Паводле ягоных слоў, расейцы, выкарыстоўваюць тэхніку і спрабуюць выбіваць Сілы абароны Украіны з іх пазіцый, але ім гэта не ўдаецца. Пры гэтым войскі РФ патрапілі ў "капкан" на "трасе смерці" і разумеюць, што гэта "іх дарога ў адзін канец".

"Мы іх зачапілі там, і яны будуць біцца, упірацца, але не адыдуць", – прагназуе аналітык.

Ён падкрэсліў, што на гэтым кірунку ідзе актыўнае знішчэнне ворага, бо шчыльнасць яго войскаў на іншых кірунках меншая:

“Нашыя войскі прасоўваюцца ў бок Рыльска, Курчатава, гэта значыць у бок Курскай атамнай станцыі. Прасоўванне невялікае, але станоўчае, дынаміка ёсць, выконваюцца баявыя задачы”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках