У Тбілісі спалілі труну з выявай прарасейскага алігарха Іванішвілі
5- 10.12.2024, 10:31
- 2,920
Пратэсты ў Грузіі ідуць ужо 11 дзён.
У Тбілісі ўвечары 9 снежня пратэстоўцы спалілі труну, унутры якой была выява прарасейскага алігарха, заснавальніка праўладнай партыі Грузінская мара Бідзіны Іванішвілі.
Пра гэта паведамляе NewsGeorgia.
Адзначаецца, што сімвалічную труну спалілі каля будынка парламента Грузіі. Раней на пратэстах некалькі разоў палілі Сцягі "Грузінскай мары" і пудзіла Іванішвілі.
Акрамя таго, пратэстоўцы зноў упрыгожылі навагоднюю ялінкуку лозунгамі і фотаздымкамі дэманстрантаў, якія пацярпелі падчас разгонаў і затрыманняў.
За дзень да гэтага камунальныя службы прыбралі ўсе фатаграфіі і павесілі на ялінку некалькі святочных гірлянд.