Асаду могуць выдаць расейскі пашпарт
17- 10.12.2024, 9:59
- 5,992
З такімі ініцыятывамі выступаюць у Дзярждуме РФ.
Уцекачу-дыктатару Сірыі Башару Асаду, які атрымаў прытулак у Расеі, трэба даць расейскае грамадзянства, заявіў першы намеснік старшыні думскага камітэта ў абароне Аляксей Жураўлёў.
«Расея па-чалавечы ставіцца да ўсіх сваіх хаўруснікаў, няхай і зрынутых, і гэта, дарэчы, кардынальнае адрозненне ад ЗША, якія былых сяброў вельмі хутка адпраўляюць ва ўтыль. Таму калі ўжо Януковіч здолеў атрымаць расейскае грамадзянства, то чаму б яго не даць і Асаду, які пры ўсім цяпер негатыўным стаўленні да яго ўсё ж такі дастаткова шмат зрабіў для Расеі», — цытуе Жураўлёва выданне «Абзац».
Са звестак Financial Times, сваякі і блізкія Асада ў 2019 годзе набылі не менш за 19 апартаментаў у «Масква-Сіці» агульным коштам $ 40 млн. Брат былога кіраўніка дзяржавы Хафіз Махлуф з'яўляецца ўладальнікам 13 апартаментаў, жонка стрыечнага брата Асада Рамі Махлуфа мае ва ўласнасці дзве кватэры.