Абхазскія марыянеткі просяць Крэмль пра дапамогу
4- 10.12.2024, 9:47
- 8,952
Расея перастала ўтрымліваць сепаратыстаў.
Выканаўца абавязкаў «прэм'ер-міністра» Абхазіі Валерый Бганба накіраваў зварот старшыні ўрада РФ Міхаілу Мішусціну аб аднаўленні сацыяльных выплат у краіне. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на словы самога «прэм'ер-міністра».
«Я звярнуўся з лістом да Мішусціна, каб размарозілі суфінансаванне заробкаў, сацыяльных выплат», - распавёў Бганба.
Раней на пасяджэнні энергетычнага штаба «кіраўнік» так званага ўрада Абхазіі адзначыў значныя выдаткі на аплату электраэнергіі з Расеі.
Расейскі бок спыніў усе сацыяльныя выплаты, акрамя пенсій, з лістапада 2023 года, пасля частковага прыпынення ў верасні.