27 снежня 2024, Пятніца, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі могуць «раскулачыць» сябра Пуціна

У Сірыі могуць «раскулачыць» сябра Пуціна

У Генадзя Цімчанкі вялікія бізнэс-інтарэсы ў гэтай арабскай краіне.

Пасля падзення рэжыму Башара Асада ў Сірыі тэма бізнэс-актываў РФ засталася ў баку. Аднак Асад сапраўды даваў фінансавую падтрымку Крамлю ў абмен на вайсковую дапамогу.

Больш за ўсё зазанае сябар Пуціна Генадзь Цімчанка і расейскія найміты ў Сірыі, інфармуе «Агентство. Новости».

Удалося высветліць, што такія расейскія кампаніі, як "Алімпік Тур" і "Сінара-інт", актыўна будуюць у Латакіі гатэльныя комплексы. Пры гэтым імёны расейскіх інвестараў у публікацыях расейскіх СМІ не называюцца.

Крэмль заўсёды дзейнічае па адной і той жа схеме наконт падтрымкі сваіх сяброў за мяжой. Яны даюць вайсковую дапамогу ў абмен на прыродныя рэсурсы той ці іншай краіны.

Журналісты з Financial Times і OCCRP устанавілі імя галоўнага бенефіцыяра сувязяў паміж Масквой і Дамаскам. Размова ідзе пра Генадзя Цімчанку, які і здабыў кантракт на будаўніцтва ў Сірыі часткі газаправода з Егіпта да двух газаперапрацоўчых заводаў у Сірыі.

Пры гэтым адна з кампаній Цімчанкі таксама заўважаная ў гандлі сірыйскімі фасфатамі. Яшчэ ў 2019 годзе кампанія Stroytransgaz (STG) Engineering атрымала кантракт на эксплуатацыю трох заводаў Сірыі ў вытворчасці ўгнаенняў. У 2018 годзе кампанія STG Logistic атрымала 50-гадовы кантракт на правы 70% даходаў ад продажу прадукцыі фасфатных руднікоў у Сірыі.

Абедзве гэтыя кампанія афіцыйна не звязаныя з Цімчанкам, аднак імі кіруюць былыя мэнэджары «будтрансгазу», якой і валодае сябар Пуціна.

Яшчэ ў 2023 годзе ўсе гэтыя тры кампаніі патрапілі пад санкцыі ЕЗ з-за падтрымкі рэжыму Асада. У 2024 годзе санкцыі супраць STG Logistic увялі і ЗША.

За падтрымку Асада свае 25% у радовішчы нафты і газу атрымала кампанія Прыгожына Evro Polis Ltd. Нават пасля гібелі «кухара Пуціна» Яўген Прыгожына Дамаск спраўна адлічвае расейскай кампаніі належныя ёй грошы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках