«Трамп не будзе звяртаць увагу на нікчэмнага Лукашэнку»
4- 9.11.2024, 21:27
- 8,046
Рэжыму няма на што спадзявацца.
Ці будуць ЗША займаць такую ж прынцыповую палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі пры прэзідэнце Дональдзе Трампе? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў лідару грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэю Саннікаву:
- Думаю, так. Варта ўзгадаць, што Трамп працягнуў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, калі быў прэзідэнтам. Трамп — прэзідэнт самай магутнай краіны свету, ён можа размаўляць з Сі Цзіньпінам, Пуціным, але для нікчэмнасці, якой для ЗША з'яўляецца Лукашэнка, ён не будзе мець спагады. Рэжыму няма на што спадзявацца. Іншая справа, што могуць актывізавацца розныя прайдзісветы, якія падпаўзуць да Трампа. Але мы гэта таксама праходзілі. На дыктатурах ашуканцы могуць часова падзарабіць, але гэта абавязкова выйдзе ім бокам.
Пакуль я не бачу ніякіх шанцаў для рэжыму Лукашэнкі пры адміністрацыі Трампа. Тым больш згубнае для нас, беларусаў, даўгалецце гэтага рэжыму зрабіла яго зразумелым, як мех згнілай бульбы. Нічога добрага, ні з пункту гледжання амерыканскіх інтарэсаў, ні з пункту гледжання Трампа, ад гэтага рэжыму не чакаецца.
Вакол прэзідэнта Трампа можа скласціся нядрэнная група выканаўцаў. Некаторых з іх я ведаю. Нядаўна я вярнуўся з Вашынгтона, дзе з цікавасцю пагаварыў з палітыкамі аб тым, чаго чакаць ад змены ўлады. Мне здаецца, што гэтыя людзі, якія, як мяркуецца, складуць касцяк адміністрацыі Белага дома, выклікаюць давер.