27 снежня 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У свеце адбудуцца сур'ёзныя змены»

10
«У свеце адбудуцца сур'ёзныя змены»
калаж: Главред, фота: УНИАН

Еўропу чакае «правы марш».

У інтэрв'ю «Главреду» палітолаг, дырэктар украінскага аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Золатараў распавёў, якім Дональд Трамп бачыць завяршэнне вайны ва Украіне, а таксама аб тым, што пры Трампе Еўропа можа ўсё больш станавіцца «правай».

«Так, будзе нейкі правы марш, і гэта тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. Я не кажу, што яна стане дамінуючай, але, напрыклад, у Нямеччыне кааліцыя "святлафора" на наступных выбарах, магчыма, праляціць са свістам. І, хутчэй за ўсё, наступны ўрад Нямеччыны будзе правацэнтрысцкім. Гэткія ж праблемы чакаюць і Макрона ў 2027 годзе», - растлумачыў Золатараў.

Андрэй Золатараў распавёў, што перамога Трампа можа выклікаць дастаткова сур'ёзныя геапалітычныя змены. Трамп найперш матэрыяліст і будзе кіравацца тым, што Кітай - галоўны канкурэнт Злучаных Штатаў.

«І таму ён нацэлены ўкараніць рэзкі рост гандлёвых мыт дзеля рэіндустрыялізацыі Злучаных Штатаў, а таксама на тое, што трэба любой цаной, нават задавальненнем апетытаў Крамля за кошт кантролю ўкраінскіх тэрыторый, адарваць Расею ад саюза з Кітаем», – дадаў экспэрт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках