Украінскія БПЛА атакавалі больш за 52 тысячы цэляў у месяц
- 9.11.2024, 16:32
- 1,384
Лепш за ўсё сябе праявілі ўдарныя дроны-бомберы.
За месяц украінскія вайскоўцы атакавалі дронамі больш за 52 тысячы цэляў. Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі распавёў у «Фейсбуке» аб правядзенні нарады ў выкарыстанні БПЛА на полі бою. Між іншым, ён паразмаўляў з камандзірамі падраздзяленняў беспілотных сістэм і заслухаў даклад камандуючага Сіл беспілотных сістэм УСУ палкоўніка Вадзіма Сухароўскага.
Абаронцы падзяліліся досведам эфектыўнага прымянення БПЛА, выкарыстання дронаў-перахопнікаў, выканання задач на вялікую адлегласць пры процідзеянні РЭБ. Асобна разгледзелі ўкараненне найноўшых распрацовак, падыходаў і тактык.
"Падзякаваў камандзірам баявых падраздзяленняў беспілотных сістэм і іх падначаленым за стойкасць і выніковасць. Асаблівая падзяка экіпажам 414 палка БПС ПЭ, 412 батальёна БПС СБС, якія дэманструюць высокі ўзровень прафесіяналізму і эфектыўнасці", - напісаў Сырскі.
З ягоных слоў, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я аператары дронаў паказваюць высокую эфектыўнасць. Лепш за ўсё сябе праявілі ўдарныя дроны-бомберы - было выканана больш за 7000 місій.
Усяго ў кастрычніку было знішчана і пашкоджана больш за 52 тысячы цэляў праціўніка. Сярод іх 129 артылерыйскіх сістэм, 221 адзінка варожага радыёабсталявання і больш за 4 тысячы акупантаў.