19 студзеня 2025, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц зрабіў важную заяву аб перамовах Украіны і РФ

5
Шольц зрабіў важную заяву аб перамовах Украіны і РФ

Ёсць адзін прынцып, з якім пагаджаюцца амаль усе.

Ніякіх перамоваў аб вайне ва Украіне без удзелу Украіны не можа быць. Таксама краіны ЕЗ і надалей павінны дапамагаць краіне супраць агрэсіі РФ.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на заяву канцлера Нямеччыны Олафа Шольца.

«Ёсць адзін прынцып, з якім згаджаюцца амаль усе — нічога пра Украіну без Украіны. Так мае быць і надалей. Пра гэта нельга дамовіцца праз галовы ўкраінцаў. Таму, на мой погляд, мае быць вельмі-вельмі дакладна, што мы абмяркоўваем усё, што неабходна для будучыні з гэтага пункту гледжання», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, Шольц падкрэсліў, што неабходна і надалей дапамагаць Украіне супраць агрэсіі РФ, бо, на ягоную думку, "гэта вельмі важна".

«На Украіну напалі. Яна наважыла быць еўрапейскай дзяржавай, дзяржавай, якая належыць да Еўрапейскай Уніі ды яе вартасцяў дэмакратыі і вяршэнства права. Я думаю, што калі нешта стала ясна ў гэтай жахлівай вайне, то гэта тое, што Украіна з'яўляецца еўрапейскай нацыяй з выразнай арыентацыяй на Еўропу, Еўрапейскі звяз і на мэты і вартасці, якія мы маем», — канстатаваў канцлер.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках