27 снежня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон у размове з Трампам выставіў умову

28
Макрон у размове з Трампам выставіў умову

Дыпламатыя з РФ мае прывесці да рэальных саступак Крамля.

Еўрапейскія лідэры пачалі перамовы аб тым, як дапамагчы Украіне адбіць ўварванне дзяржавы-агрэсара Расеі без падтрымкі Вашынгтона, адначасова спрабуючы пераканаць абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не скарачаць дапамогу Кіеву. Аб гэтым піша The Wall Street Journal 8 лістапада.

На сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Будапэшце 7 лістапада лідэры Еўразвязу абмеркавалі наступствы пераканаўчай перамогі Трампа на выбарах у ЗША і ўпершыню загаварылі аб тым, ці змогуць еўрапейскія ўрады папоўніць прагал, калі Трамп скароціць дапамогу Украіне. У той час як расейскія войскі дамагаюцца поспехаў на полі бою ва Украіне, перамога Трампа ставіць еўрапейскія сталіцы перад перспектывай моцнага скарачэння вайсковай абароны ЗША.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што хаця краіны могуць мець розныя падыходы, іх інтарэсы супадаюць. Паводле ягоных слоў, інтарэс Еўропы ў тым, каб РФ не перамагла ў вайне, бо гэта будзе азначаць, што ля еўрапейскіх межаў будуецца імперыялістычная дзяржава. Днём раней у 25-хвіліннай тэлефоннай размове Макрон націснуў на Трампа, каб той гарантаваў, што ўсякая дыпламатыя з Расеяй што да Украіне прычыніцца да рэальных саступак з боку Крамля, паведамілі выданню дасведчаныя крыніцы.

Лідэры краін Балтыі і некаторых скандынаўскіх краін заявілі, што Еўропа мае быць гатова ўзмацніць сваю падтрымку Украіны ў выпадку неабходнасці. Выказваюцца асцярогі, што калі нелегітымны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пераможа ў вайне, ён можа ў нейкі момант выпрабаваць на трываласць усходнія межы NATO.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках