26 снежня 2024, Чацвер, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Трамп ужо вызначыўся з ключавымі кандыдатамі ў нацыянальнай бяспецы

6
Axios: Трамп ужо вызначыўся з ключавымі кандыдатамі ў нацыянальнай бяспецы
ДОНАЛЬД ТРАМП

Гэта не будуць вайскоўцы.

Пераможца на выбарах прэзідэнта ЗША Дональд Трамп плануе сфармаваць каманду ў нацыянальнай бяспецы з бізнэсмэнаў і кіраўнікоў кампаній, унікаючы прызначэння былых генералаў, паведамляе Axios.

Паводле інфармацыі ад крыніцаў, Трамп разглядае магчымасць прызначыць на ключавыя пасады ў сваёй адміністрацыі людзей, якія будуць прытрымлівацца ягонага курсу і дапамогуць унікнуць рознагалоссяў, з якімі ён сутыкнуўся ў сваёй першай кадэнцыі.

У новай адміністрацыі Трампа можа заняць пасаду дзяржсакратара былы амбасадар ЗША ў Нямеччыне Рычард Грэнэл, які падтрымліваў Трампа ў перадвыбарнай кампаніі, кансультуючы яго ў знешнепалітычных пытаннях. Грэнэл, верагодна, засяродзіцца на дыпламатычных намаганнях ва ўрэгуляванні вайны паміж Расеяй і Украінай. Іншымі кандыдатамі на гэтую пасаду называюць сенатара Біла Хагерці і былога дарадцу ў нацыянальнай бяспецы Роберта О’Браена.

Морган Ортагус, якая раней займала пасаду прэс-сакратаркі Дзярждэпартамента, таксама разглядаецца на высокія пасады ў Дзярждэпе ці ў якасці амбасадаркі. Кангрэсвумэн Эліс Стэфанік можа быць прызначаная амбасадаркай ЗША ў ААН. На пасаду міністра абароны Трамп разглядае кандыдатуры Майка Пампеа і Майкла Уолца. Уолтц і Грэнэл таксама з'яўляюцца кандыдатамі на ролю дарадцы ў нацыянальнай бяспецы.

Сярод магчымых прызначэнняў на пасаду дырэктара ЦРУ згадваюцца Джон Рэткліф і Майкл Уолц, таксама абмяркоўваюцца кандыдатуры сенатара Тома Котана і былога спецпасланніка ў Іране Браяна Хука, які можа ўзначаліць пераходную каманду Дзярждэпартамента. Былы чыноўнік адзначыў, што, беручы да ўвагі падыход Трампа да выбару супрацоўнікаў, канчатковыя прызначэнні могуць быць нечаканымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках