Казна Лукашэнкі пустая
18- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 7.11.2024, 20:30
- 19,792
Бляск і галеча хунты.
Лукашэнка «падараваў» басейн. Ва ўчорашнім дзействе, як у люстэрку, адбіліся ўвесь бляск і галеча хунты.
Калі раней «дарылі» хоць нешта сваё, няхай і ў крэдыт зробленае, але сваё, то цяпер урачыста ўручылі падарунак Кітая.
Нават да «знакавых» датаў «дарыць» больш банальна няма чаго.
У казне пустата, новы крэдыт ад Крамля ўсё гэтак жа пад пытаннем.
У выніку падзея рэспубліканскага маштабу – падарунак, пабудаваны за чужы кошт даўгабуд.
Telegram-канал «Нік і Майк»