Звольнены міністр фінансаў Нямеччыны: Я хацеў даць Украіне Taurus, а не грошы
15- 7.11.2024, 19:02
- 11,530
Хрысціян Лінднэр раскрытыкаваў канцлера Шольца.
Лідар Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) і звольнены міністр фінансаў Нямеччыны Хрысціян Лінднэр абвінаваціў федэральнага канцлера Олафа Шольца ў тым, што ён перашкаджаў «эфектыўнай вайсковай падтрымцы Украіны».
Аб гэтым ён заявіў у чацвер, 7 лістапада, паведамляе газета Berliner Zeitung.
Лінднэр дадаў, што СвДП «ніколі не вагалася» дапамагаць Украіне.
Адзначаецца, што Шольц запатрабаваў выдзеліць Украіне тры мільярды еўраў. У той жа час Лінднэр «паказаў на складаную фінансавую сітуацыю» і прапанаваў наўзамен даць Украіне крылатыя ракеты Taurus.
Як піша Berliner Zeitung, Шольц «катэгарычна адхіліў такую магчымасць» і замест гэтага паведаміў Лінднэру аб яго звальненні.
Паводле звестак газеты, у пытанні пастаўкі Taurus СвДП і Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) аднадушныя - нядаўна лідар ХДС Фрыдрых Мерц заклікаў даць Расеі 24-гадзінны ўльтыматум.
Паводле яго слоў, калі за гэты час не спыняцца атакі на цывільную інфраструктуру, Нямеччына павінна даць Украіне крылатыя ракеты Taurus, якія дазволяць нанесці ўдары па тэрыторыі Расеі.