7 лiстапада 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна можа зрабіць Трампу выгадную прапанову

6
Украіна можа зрабіць Трампу выгадную прапанову

Дыпламат расказаў дэталі.

Дональд Трамп - гэта выклік для Украіны, але таксама і новыя магчымасці. Цяпер, калі яго абралі прэзідэнтам ЗША, украінцам трэба прыбраць эмоцыі і думаць аб новай стратэгіі з новай адміністрацыяй, а таксама абдумваць варыянты, як убудаваць сваю краіну ў стратэгічныя прыярытэты Злучаных Штатаў.

Украіне найперш трэба думаць над тым, што можна прапанаваць Трампу. Але гэта павінны быць не агульныя тэзісы ці нейкія канцэпцыі, якія "лётаюць у аблоках", а вельмі канкрэтныя рэчы. Такое меркаванне выказаў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка, паведамляе OBOZ.UA.

«Ён прадпрымальнік, чалавек, які лічыць усё на калькулятары, які дакладна і ясна разумее, што ён заробіць ці не заробіць і ад чаго. Таму я думаю, што сёння галоўная задача ўкраінскай улады - даць яму вельмі-вельмі-вельмі канкрэтныя прапановы, на якіх ён можа зарабіць», - адзначыў Агрызка.

Паводле ягоных слоў, Украіна дакладна мае некалькі канкрэтных прапаноў, якія магла б прапанаваць Трампу. Першая тычыцца вытворчасці зброі.

«Напрыклад, вытворчасць зброі для Украіны. Гэта тэма, якая можа выдзеліць сотні мільярдаў даляраў для амерыканскай эканомікі. Вярнуцца да тэмы лэндлізу, што зноў будзе азначаць, што амерыканская эканоміка пачне працаваць для таго, каб забяспечыць Украіну адпаведнай зброяй. Вярнуцца да тэмы, пра якую згадваў былы дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа, пра тое, што пасля заканчэння вайны ўкраінскія ўзброеныя сілы могуць замяніць частку амерыканскіх войскаў у Еўропе, зноў жа, зэканоміўшы ЗША грошы», - распавёў экс-міністр замежных спраў Украіны.

Таксама, паводле ягоных слоў, можна абмеркаваць з Трампам і тэму ядзернай энэргетыкі.

«Тэма ядзернай энергетыкі - гэта той кірунак, які можа даць мільярды і мільярды даляраў эканоміцы Амерыкі, калі яна будзе працаваць для патрэб атамнай энэргетыкі Украіны і гэтак далей. Гэта значыць, напраўду такіх тэм ёсць некалькі. Трэба сесці, узяць ліст паперы, напісаць, што і як мы можам рабіць, і неадкладна перадаваць гэтыя прапановы прэзідэнту Трампу. Вось тады ў нас будзе прадметны практычны дыялог», - выказаў меркаванне Агрызка.

У той жа час Агрызка зазначыў, што перадвыбарныя абяцанні Трампа могуць адрознівацца ад таго, што ён будзе гаварыць і рабіць пасля перамогі на выбарах. Таму, паводле слоў дыпламата, Украіна можа наладзіць з адміністрацыяй Трампа больш пазітыўны і канструктыўны дыялог.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках