Дзіўнае ДТЗ адбылося ў Берасцейскай вобласці
4- 7.11.2024, 10:12
- 9,626
Прычэп, які адарваўся, прывёў да трагедыі.
Дзіўнае ДТЗ адбылося ў Берасцейскай вобласці: загінулі два чалавекі.
Трагедыя адбылася ўчора а 23.00, паведамляе прэс-служба МУС.
29-гадовы жыхар Столінскага раёна за стырном мікрааўтобуса Mercedes з прычэпам рухаўся па аўтадарозе "Івацэвічы - Пінск - Столін".
Недалёка ад аграгарадка Плешчыцы прычэп адчапіўся ад аўтамабіля і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Ford, за стырном якога знаходзіўся 28-гадовы кіроўца.
37-гадовы і 62-гадовы пасажыры легкавога аўтамабіля (менчукі) загінулі. Кіроўца і 37-гадовая пасажырка Ford былі шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.