Зяленскі: Ёсць першыя дамоўленасці з Трампам
12- 7.11.2024, 8:57
- 18,390
Прэзідэнт Украіны правёў тэлефонныя перамовы з абраным кіраўніком Белага дома.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам. Украінскі лідар зазначыў, што іх гутарка была выдатнай і яны маюць дамоўленасці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на допіс прэзідэнта Украіны ў сацсетцы Х (былы Twitter).
“Правеў цудоўную тэлефонную размову з прэзідэнтам Трампам і павіншаваў яго з гістарычнай і пераканаўчай перамогай - гэты вынік стаў магчымым дзякуючы яго ўражлівай выбарчай кампаніі. Адзначыў яго сям'ю і каманду за іх выдатную працу”, - паведаміў прэзідэнт.
Зяленскі дадаў, што разам з Трампам яны дамовіліся падтрымліваць шчыльны дыялог і "развіваць наша супрацоўніцтва" паміж краінамі.
"Моцнае і непахіснае лідарства ЗША жыццёва важнае для міру і для справядлівага свету", - дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Зяленскі яшчэ раніцай 6 лістапада павіншаваў Трампа з перамогай на выбарах, апублікаваўшы допіс у сацсетцы Х. У сваім допісе прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што шануе прыхільнасць рэспубліканца да падыходу "мір праз сілу", які "можа рэальна наблізіць справядлівы мір ва Украіне".