24 снежня 2024, aўторак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як эканоміка рэагуе на перамогу Трампа

12
Як эканоміка рэагуе на перамогу Трампа

Даляр даражэе, сыравіна таннее, біткойн б'е рэкорды.

На асноўных сусветных фондавых рынках у сераду быў зафіксаваны рост на фоне абрання Дональда Трампа 47-м прэзідэнтам ЗША. Біткойн дасягнуў рэкорднай адзнакі; даляр здзейсніў самы вялікі аднадзённы скачок за апошнія чатыры гады.

Акцыі амерыканскіх кампаній з невялікай капіталізацыяй былі падмацаваныя чаканнямі таго, што прэзідэнцтва Трамп забяспечыць зніжэнне падаткаў і падтрымку айчынных кампаній, паведамляе «Голас Амерыкі».

У той самы час інвестары пазбаўляліся ад казначэйскіх аблігацый з доўгімі тэрмінамі выплаты, мяркуючы, што спадарожнае павышэнне тарыфаў прывядзе да росту дэфіцыту і інфляцыі.

На фоне росту даляра кошты сыравіны – ад нафты і газу да металаў і збожжа – панізіліся.

Нафта патаннела больш як на 1%. Інвестары мяркуюць, што прэзідэнцтва Трамп будзе спрыяць умацаванню даляра, бо адсоткавыя стаўкі могуць застацца высокімі для барацьбы з інфляцыяй, якая можа ўзнікнуць у выніку ўвядзення новых тарыфаў. Мексіка і Кітай уваходзяць у лік краінаў, якія найбольш пацерпяць ад магчымых тарыфаў. Кошт мексіканскага песа ўпаў да самага нізкага ўзроўню за апошнія два гады.

Умацаванне даляра робіць дэнамінаваныя ў далярах сыравінныя тавары, такія як нафта, даражэйшымі для трымальнікаў іншых валютаў.

Упалі кошты каштоўных металаў: золата – амаль да трохтыднёвага мінімуму, а медзі – больш, чым на 2%.

Кошты сыравіны пачалі падаць цягам ночы, калі верагоднасць перамогі Трампа павысілася.

«Чакаецца, што пры такім сцэнары (яго перамогі на выбарах) будуць уведзеныя абяцаныя тарыфы на імпартныя тавары, сярод іншага, супраць Кітая, што можа выклікаць новую хвалю гандлёвай напружанасці і эканамічных узрушэнняў», – мяркуе кіраўнік аддзела таварнай стратэгіі ў Saxo Bank Олі Хансен .

Аднак Трамп можа аднавіць санкцыі супраць Ірана і Венесуэлы, дзякуючы чаму на рынак будзе паступаць менш нафты, адзначае аналітык UBS Джавані Стаўнава. Іран экспартуе блізу 1,3 мільёна бараляў нафты за дзень.

Кошты газу ў Еўропе таксама ўпалі амаль на 3% на фоне асцярог з нагоды паставак газу і пазіцыі Трампа датычна блізкаўсходняга канфлікту і вайны Расеі ва Украіне.

Кітайскія прамысловыя металы і сталеліцейная прамысловасць могуць сутыкнуцца з неспрыяльнымі чыннікамі, паколькі Трамп паабяцаў увесці 60-адсоткавыя тарыфы на кітайскія тавары, каб стымуляваць амерыканскую вытворчасць.

Выказваюцца асцярогі, што Кітай можа ўжыць захады ў адказ і што гэта можа прывесці да скарачэння экспарту асноўных сельскагаспадарчых культураў у ЗША і да зніжэння коштаў.

Акцыі еўрапейскіх кампаній, якія працуюць у сферы чыстай энэргетыкі, таксама ўпалі, паколькі Трамп абяцаў у першы ж дзень свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта скасаваць праекты будаўніцтва марскіх ветраных электрастанцый.

Тым часам курс біткойна павысіўся на 8,6% і дасягнуў рэкорднай адзнакі $75 389. Апошні раз ён паднімаўся прыкладна на 7,5%, дасягнуўшы адзнакі $74 361. Нагадаем, што Трамп уважаецца за больш актыўнага прыхільніка крыптавалютаў, чым Камала Гарыс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках