«Які сцэнар пра гэтага персанажа зможа напісаць мая дачка?»
2- 6.11.2024, 18:14
- 5,414
Беларускі тэатр перажывае не найлепшыя часы.
Мастацтва ў Беларусі ператвараецца ў гарбуз, піша чытачка сайта Charter97.org:
- У тэатрах праводзяцца чысткі, арышты, звальненні. Касуюцца папулярныя спектаклі, бо граць іх няма каму; студэнтаў мастацкіх вучэльняў прымушаюць пісаць бяздарныя прапагандысцкія сцэнары для новых п’ес. Так, маю дачку папрасілі напісаць сцэнар п’есы пра Алега Кашавога, піша наша чытачка Марына.
Тут на відавоку ўсё: і паскудная прапаганда, і чужыя навязаныя нашай краіне асобы. Памятаю, як пэўны час у 36-м тралейбусе круцілі даведку пра гэтага персанажа. Я штодня ехала і вымушаная была слухаць гэтую лухту. Што засталося ў маёй памяці пра яго, спытаеце вы? Ды нічога. Бо да Беларусі ён не мае ніякага дачынення.
Які сцэнар пра гэтага персанажа зможа напісаць мая дачка? Ды, напэўна, ніякі, спектакль аднадзёнка, для адчэпнага.
Што будуць далей паказваць у тэатрах, калі класікі беларускай літаратуры 20-га стагоддзя прызнаныя “экстрэмістамі”?
Пэўна ж, “Вячэру з прыдуркам” нам на сцэне не дачакацца. Бо пакуль беларусы ўдзельнічаюць у гэтым бясконцым спектаклі ў жыцці, а не глядзяць на сцэне.
Якія сцэнарысты, акторы могуць выйсці з сённяшніх навучальных устаноў — таксама пытанне.
Дый каму ён патрэбны, лукашысцкі тэатр, калі там не пабачыш “Тутэйшых”?