«Усе крычалі «навошта гэтую бульбу саджаць, усё можна купіць»
12- 6.11.2024, 18:07
- 10,068
Беларус паскардзіўся на бульбу за 3,85 рубля ў краме.
Беларус паскардзіўся ў TikTok на бульбу за 3,85 рубля ў краме адной беларускай гандлёвай сеткі. Каментатары падказалі, дзе знайсці значна танней, піша "Тэлеграф".
Кіло беларускай бульбы за 3,85 рубля прапанавалі купіць у краме сеткі "Карона". “Ёсць яшчэ, праўда, нейкая за 2,46 зялёная і па 6,31 за два [кілаграмы]. Вось такія кошты бульбы ў нас у Беларусі”, - паскардзіўся мужчына.
“Гэта кошты ў цябе ў “Кароне”, а не ў Беларусі. Я купіў на кірмашы па 80 капеек”, - расказаў адзін каментатар. У яго спыталі, у якім горадзе такі кошт кілаграма бульбы, і сказалі, што ў Менску - 1,4 рубля.
“Бульба мытая, адборная, таму і даражэйшая. Пастаўшчык таксама за такі тавар кошт ставіць немалы”, - напісаў іншы.
“Усе крычалі “навошта гэтую бульбу саджаць, усё можна купіць”. Калі ласка, купляйце, якая разнастайнасць”, - відаць, парадаваўся, што вырасціў сваю бульбу трэці карыстальнік TikTok.
“А былі часы, калі бульба каштавала 10 капеек, проста развялося шмат міраедаў”, - успомніў маладосць яшчэ адзін.
Іншыя ў асноўным расказвалі, за колькі яны купляюць бульбу: на рынку ў Табарах пад Менскам — 70 капеек, у дыскаунтэрах «Грошык» — 0,95, у райспажыўтаварыстве — блізу 90, у краме сеткі «Санта» ў Берасці — 1 рубель за кіло, у “Суседзях” - 95.
@vladimirs970 #беларусь #картошка #цены ♬ оригинальный звук - VladimirS