У Беларусі запусцілі новую вытворчасць слуцкіх паясоў
8- 6.11.2024, 17:53
- 3,500
З дапамогай ШІ.
6 лістапада адкрылася новая вытворчасць слуцкіх паясоў, паведамляе дзяржаўны канал "Беларусь 1".
Агульная плошча новага адміністрацыйна-вытворчага корпуса прадпрыемства "Слуцкія паясы" — большая за 3 тысячы квадратаў. Ва ўсіх цэхах спецыяльны рэжым тэмпературы і вільготнасці.
У корпусе размясціліся тры цэхі. Адзін з найважнейшых набыткаў - ткацкая машына са штучным інтэлектам Абсталяванне самастойна карэктуе няправільныя параметры і выпраўляе памылкі.
«Прадукцыя ў нас экалагічна чыстая. Цяпер мы выраўнялі лінейку і накіроўваемся менавіта на экапрадукт. Наша прадукцыя змяшчае лён, поўсць, вельмі маленькую колькасць сінтэтыкі, каб было камфортна, напрыклад, спаць. Акрамя таго што мы выпускаем пасцельную бялізну і сталовую бялізну, яшчэ ёсць шырокая лінейка адзення», - расказала дырэктарка прадпрыемства «Слуцкія паясы» Святлана Бандарчук.
У часы ВКЛ слуцкія паясы лічыліся прыкметай высакароднага паходжання, яго наяўнасць паказвала таксама на дабрабыт уладальніка. Паясы ўпрыгожваліся па краях узорнай аблямоўкай, а канцы — пышным, галоўным чынам раслінным арнаментам, у якім народныя ўзоры спалучаліся з усходнімі матывамі.